Хтосьці спытае: "Як жа так адбылося, што пры цалкам відавочнай шкодзе алькаголю і тытуню, мы так угразьлі ва ўсім гэтым?" Насамрэч гэта больш філязофскае пытаньне. Як і пытаньне: А чаму ў сьвеце дагэтуль адбываюцца войны? Таму і адказ будзе больш філязофскі.
Мы маем настолькі занядбалую сытуацыю, што канцоў не знайсьці, як і саміх вінаватых. Вазьміце любую сфэру: выхаваньне, адукацыю, эканоміку, палітыку, сямейныя адносіны, рэлігію і ў любой зь іх вы знойдзеце масу чорных дзюраў пад назвай невуцтва, некампэтэнтнасьць, не прафэсійнасьць, прага ўлады, эгаізм, ганарыстасьць, крывадушнасьць, прагнасьць і гэтак далей. Таму мы ня дзівімся таму, што некаторыя дзеці з 8-9 гадоў пачынаюць паліць і выпіваць, бо сама сыстэма спрыяе гэтаму.
Усё гэта можна пазначыць адным словам - бездухоўнасьць. Іншымі словамі мы згубілі сувязь з Духам, з Богам, з Прыродай, з агульнай Гармоніяй, з праўдзівай Навукай - завіце гэта як жадаеце. А што значыць страціць такую сувязь? Гэта значыць, пазбавіцца ўнутранага Кіраўніка, пазбавіцца Сьвятла і жыць у Цемры. А як можа рухацца чалавек у цемры? Ён ідзе навобмацак, то стукнецца, то спатыкнецца, то ўвогуле ў яму зваліцца - усё заканамерна. Таму трэба пазбаўляцца ад усяго таго, што наводзіць такую цемру.
Сьвятло, якое ідзе да нас, прымаецца тымі самымі клеткамі галаўнога мозгу, якія пакутуюць і гінуць ад алькаголю і тытуню, а праца мазгавых цэнтраў блякуецца. Замкнёнае кола. І трэба проста разарваць гэтае кола, для чаго патрэбны Моц, Веданьне і Дабрадзейнасьць. Моц дае цеплыню і сьвятло, якія ўплываюць на наш рост і наша разьвіцьцё. Веданьне - гэта тое, з дапамогай чаго трэба разумець і рэгуляваць сваё жыцьцё. Дабрадзейнасьць - мэта, да якой варта імкнуцца. Аб’яднаўшы гэтыя тры кіты і можна разарваць тое замкнёнае кола…