Хтосьці спытае: "Як жа так адбылося, што пры цалкам відавочнай шкодзе алькаголю і тытуню, мы так угразьлі ва ўсім гэтым?" Насамрэч гэта больш філязофскае пытаньне. Як і пытаньне: А чаму ў сьвеце дагэтуль адбываюцца войны? Таму і адказ будзе больш філязофскі.

Мы маем настолькі занядбалую сытуацыю, што канцоў не знайсьці, як і саміх вінаватых. Вазьміце любую сфэру: выхаваньне, адукацыю, эканоміку, палітыку, сямейныя адносіны, рэлігію і ў любой зь іх вы знойдзеце масу чорных дзюраў пад назвай невуцтва, некампэтэнтнасьць, не прафэсійнасьць, прага ўлады, эгаізм, ганарыстасьць, крывадушнасьць, прагнасьць і гэтак далей. Таму мы ня дзівімся таму, што некаторыя дзеці з 8-9 гадоў пачынаюць паліць і выпіваць, бо сама сыстэма спрыяе гэтаму.

Усё гэта можна пазначыць адным словам - бездухоўнасьць. Іншымі словамі мы згубілі сувязь з Духам, з Богам, з Прыродай, з агульнай Гармоніяй, з праўдзівай Навукай - завіце гэта як жадаеце. А што значыць страціць такую сувязь? Гэта значыць, пазбавіцца ўнутранага Кіраўніка, пазбавіцца Сьвятла і жыць у Цемры. А як можа рухацца чалавек у цемры? Ён ідзе навобмацак, то стукнецца, то спатыкнецца, то ўвогуле ў яму зваліцца - усё заканамерна. Таму трэба пазбаўляцца ад усяго таго, што наводзіць такую цемру.

Сьвятло, якое ідзе да нас, прымаецца тымі самымі клеткамі галаўнога мозгу, якія пакутуюць і гінуць ад алькаголю і тытуню, а праца мазгавых цэнтраў блякуецца. Замкнёнае кола. І трэба проста разарваць гэтае кола, для чаго патрэбны Моц, Веданьне і Дабрадзейнасьць. Моц дае цеплыню і сьвятло, якія ўплываюць на наш рост і наша разьвіцьцё. Веданьне - гэта тое, з дапамогай чаго трэба разумець і рэгуляваць сваё жыцьцё. Дабрадзейнасьць - мэта, да якой варта імкнуцца. Аб’яднаўшы гэтыя тры кіты і можна разарваць тое замкнёнае кола…

 
Запрашаем наведаць


Гісторыя алькагольнага яду

У Спарце вольныя спартанцы наогул не ўжывалі віна, старанна зьнітоўваючы сваіх рабоў, якім даводзілася ў абавязак выпіваць чатыры кубка віна ў дзень. Менавіта таму любое шматлікае паўстаньне рабоў душылася невялікімі сіламі спартанскіх войскаў. Цікавым і вельмі павучальным у гэтым сэнсе ўяўляецца спартанскі рытуал прысьвячэньня маладых людзей у ваяры...

 
Фотаздымкі

- Ці патрэбна табе гэта?

- Спадзяемся, што НЕ...

фотаагляд...
ПРАЎДА І МАНА

Мы маем усе падставы сьцьвярджаць, што п'янства і тытуняпаленьне трымаецца на хлусьні, якую пад усякай падставай падносяць народу. Варта толькі пітушчаму чалавку сказаць праўду аб алькаголі і тытуню, але сказаць так, каб ён гэтай праўдзе паверыў, і чалавек назаўжды кідае піць.

Кожны трэці - ахвяра алькаголю

Паводле дадзеных САЗ, кожны трэці які памірае ў сьвеце - ахвяра алькаголю, кожны пяты што памірае ў разьвітых краінах - ахвяра паленьня. Да прамых людзкіх страт трэба аднесьці яшчэ і цэлае войска "жывых трупаў" у асобах пітушчых. Спажываньне алькаголю адбіваецца на нашчадзтве і прыводзіць да дэградацыі нацыі, да дэградацыі расы. Найноўшыя дасьледаваньні паказалі, што шкодныя наступствы алькагольных ужываньняў бацькоў адлюстроўваюцца больш на дочках, чым на сынах.

Артыкулы

Усе мільёны п'яніц і алькаголікаў - як цяпер жывучыя, так і памерлыя - не нарадзіліся алькаголікамі. Яны пачалі свой трагічны шлях да дэградацыі з "культурнага" пітва, са шклянкі шампанскага ў Новы год, з куфля сухога віна пры сустрэчы з сябрамі або ў вялікае сьвята, а скончвалі яго на койцы псыхіятрычнай лякарні або ў доле ў 45 гадоў. Гэта элемэнтарная ісьціна, ня ведаць якой не мае права ніхто з пішучых. А калі ён ведае гэта - і ўсёткі рэкамэндуе піць "умерана і культурна", нават не мяркуючы, што хтосьці можа жыць бяз шклянкі віна - хто ж гэты чалавек і чаго ён дамагаецца?..