ЦІ ТАК БЯСШКОДНА ПІВА?
"Піва робіць людзей тлустымі, гультаяватымі і дурнымі" (Бісмарк)
Алькаголь - гэта ўсе напоі, у зьмесьце якіх больш 1,5% этылавага сьпірту. Менавіта так тлумачыцца ў законах алькаголь у вядучых краінах сьвету: Нарвэгіі, Швэдзіі, Францыі, Канадзе, Японіі і ў шэрагу іншых краінаў.
Піва. У Старажытнай Русі півам звалі любы напой, якім можна было б задаволіць смагу, зразумела, не алькагольны. Піва ў сучасным разуменьні мела іншы тэрмін, іншае пазначэньне - "ол" або "олус", яно згадваецца ў 12-13 стагодзьдзі.
Рэальных пацьверджаньняў, што олус адпавядаў сучаснаму піву або беразовіца водке няма, адны здагадкі, і магчыма, наўмысна дадуманыя здагадкі. Піва. Выкарыстаны прынцып браджэньня на дражджах. Атрымліваецца ў выніку браджэньня, т.б. існуюць вызначаныя дражджавыя бактэрыі, якія ядуць глюкозу і вылучаюць або дакладней сказаць выпаражняюць С2Н5ОН. У клясычнай тэхналёгіі, асновай служаць наступныя матэрыялы: пшаніца, ячмень, рысавая сечка, абястлушчаная кукурузная мука, цукар, хмель і хмелевыя прэпараты. Менавіта хмель надае горкі густ піву Падрабязьней

На ўсходзе Беларусі алькагалізацыя набыла страшны характар
«Ад атручваньня сурагатным алькаголем у краіне вымер, лічы, невялiкi сельскi раён».
Бабруйск ледзь ня стаў алькагольнай сталіцай Магiлеўшчыны. Там нават кватэры пераўтваралi ў нелегальныя пункты продажу сурагатнага алькаголю, а на «сьпiртавыя» грошы будавалiся катэджы. Аб працы, якая праведзена ў Бабруйску работнiкамi мiлiцыi, i ўвогуле аб праблемах алькагалiзацыi расказаў карэспандэнту «Зьвязды» падпалкоўнiк мiлiцыi Сяргей IВАНОЎ. Падрабязьней

КАМУ ВЫГОДНЫ АЛЬКАГОЛЬ?
Усе мільёны п'яніц і алькаголікаў - як цяпер жывучыя, так і памерлыя - не нарадзіліся алькаголікамі. Яны пачалі свой трагічны шлях да дэградацыі з "культурнага" пітва, са шклянкі шампанскага ў Новы год, з куфля сухога віна пры сустрэчы з сябрамі або ў вялікае сьвята, а скончвалі яго на койцы псыхіятрычнай лякарні або ў доле ў 45 гадоў. Гэта элемэнтарная ісьціна, ня ведаць якой не мае права ніхто з пішучых. А калі ён ведае гэта - і ўсёткі рэкамэндуе піць "умерана і культурна", нават не мяркуючы, што хтосьці можа жыць бяз шклянкі віна - хто ж гэты чалавек і чаго ён дамагаецца?.. Падрабязьней

Шматдзетная маці ледзь не пакінула дзяцей сіротамі
Магіляўчанка, маці чацьвярых дзяцей, набыла на адной з "кропак" Магілева, зьмешчаных на праспэкце Шміта сьпіртазьмяшчальную вадкасьць. З сяброўкамі спажыла велізарную колькасьць алькаголю. Пазьней жанчына была дастаўленая ў гарадзкую лякарню Магілева ў цяжкім стане. Падрабязьней

Мацнее ўбойная сіла сурагатаў
За апошнія шэсьць гадоў ад атручваньня алькаголем у краіне загінула 16,5 тысяч чалавек.
Бабруйскі варыянт
У Бабруйску супрацоўнікі міліцыі правялі маштабную акцыю па ліквідацыі падпольных пунктаў продажу моцных напояў. Рэйды ўразілі: шмат якія кватэры ў жылых дамах фактычна былі пераабсталяваны пад своеасаблівыя крамы: мэталічныя дзьверы, акенца для падачы тавару, прадаўцы працуюць зьменамі, а суседзі стаяць на "шухеры". Падрабязьней

Чатыры кружкі піва
Урадавае заканадаўства Аляскі па ахове навакольнага асяродзьдзя сыйшло далёка наперад у параўнаньні зь іншымі штатамі Амэрыкі. Яно накіраванае на то, каб захаваць чысьціню і прыгажосьць праліваў, азёр і марскіх шляхоў. Але ў 1989 годзе Седна атрымала самы страшны ўдар ад чалавека - танкер "Эксан Вальдэз" сеў на рыф у адным з самых чыстых праліваў сьвету. Падрабязьней
