На ўсходзе Беларусі алькагалізацыя набыла страшны характар


«Ад атручваньня сурагатным алькаголем у краiне вымер, лiчы, невялiкi сельскi раён».

Бабруйск ледзь не стаў алькагольнай сталiцай Магiлеўшчыны. Там нават кватэры пераўтваралi у нелегальныя пункты продажу сурагатнага алькаголю, а на «спiртавыя» грошы будавалiся катэджы. Аб працы, якая праведзена ў Бабруйску работнiкамi мiлiцыi, i увогуле аб праблемах алькагалiзацыi расказаў карэспандэнту «Зьвязды» падпалкоўнiк мiлiцыi Сяргей IВАНОЎ.

— Паводле статыстыкi, кожнае пятае злачынства, учыненае ў Магiлеўскай вобласцi, зьяўляецца, як кажуць, п’яным. Такая сытуацыя тыповая для ўсёй краiны?

— Гэта тыповая сытуацыя для ўсходу Беларусi. У заходнiкаў мэнталiтэт адрозьнiваецца, i там алькагалiзацыя насельнiцтва ўсё ж меншая. Хоць, разам з тым, летась найбольшая колькасьць сьмерцяў ад атручваньня сурагатнымi сьпiртамi была ў Гродзенскай вобласцi.

Ёсьць i iншыя лiчбы. Напрыклад, у сёлетнiм студзені прыкладна на 20 працэнтаў павялiчылася рэалiзацыя сьпiртных напояў у гандлю. Разам з тым колькасьць асобаў, якiя набываюць сьпiртавое на нелегальных пунктах продажу, паменшылася нязначна.

Па-другое, мы накiравалi у ЛПП за ўвесь мiнулы год 620 асобаў. Ведаеце, гэта не так лёгка зрабiць: трэба прайсцi шлях ад адмiнiстрацыйнай адказнасцi да наркадыспансэра i даказаць суду, што сапраўды гэтага чалавека, хранiчнага алькаголiка, трэба iзаляваць ад грамадзтва А сёлета ў ЛПП трапiлi ужо больш за 200 чалавек.

Ды i справа не толькi у лiчбах: калi ў вёсках скардзяцца на п’яных, калi ёсьць нелегальныя пункты продажу сьпiртавага пойла, калi старыя сядзяць у страху перад страцiўшымi чалавечае аблiчча алькаголiкамi, нярэдка — уласнымi дзецьмi, гэта i ёсьць рэальнае становiшча, зь якiм змагаецца мiлiцыя.

— Дзе сёньня ў Магiлёўскай вобласцi самая вострая сытуацыя з алькагалiзацыяй?

— Найбольшую занепакоенасьць выклiкае Бабруйск. Чаму менавiта гэты горад? Можа, таму, што там шмат буйных прамысловых прадпрыемстваў, а людзi рабочых прафэсiй болей п’юць. Можа, сфэра абслугоўваньня адставала ад патрэбаў людзей i моладзi не было куды падацца ў вольны час. Так цi iнакш, а калi у сярэдзiне 1990-х гадоў масава пайшоў завоз з Расеi «Кiрушаў», «Максiмак», «Маналiтаў» i iншых, тут масава ўзнiклi нелегальныя пункты продажу сурагатных алькагольных напояў.

— Аднак пра завоз танных тэхнiчных спiртавых вадкасьцяў i праблем, з гэтым зьвязаных, шырокая грамадзкасьць, падаецца, даведалася не так даўно?

— Праблемы iснавалi даўно, мiлiцыя працавала, але давялося ў апошнiя гады проста крычаць пра гэта, таму што трываць моўчкi стала проста немагчыма. Вы толькi уявiце сабе, што за апошнiя 6 гадоў ад атручваньня алькаголем у краiне загiнула 16,5 тысяч чалавек! Проста вымер невялiкi сельскi раён. I людзi загiнулi не ад хваробаў, няшчасных выпадкаў, прыродных цi тэхнагенных катастрофаў, а проста самi сябе забiлi, хоць гэтага i не жадалi... Таму i выпадае дзейнiчаць рашуча.

А ў Бабруйску нелегальны гандаль сьпiртным прыняў проста пагражальную форму. I не так, як у 30-я гады мiнулага стагодзьдзя ў Амэрыцы, калi рэстарацыi маскiравалi пад пахаронныя канторы. У наш час у Бабруйску нават не маскiравалiся, а проста ператварылi кватэры ў гандлёвыя пункты па продажу сурагату.

— Вы можаце прывесьцi прыклад?

— Такая кватэра была да нядаўняга часу на вулiцы Менскай. Гаспадар там пастаянна не жыў, але яго прадпрымальныя сваякi арганiзавалi там нелегальны пункт. Усталявалi мэталiчныя дзьверы, выразалi невялiкае акенца i прадавалi разбаўленую спiртавую вадкасьць удзень i уначы — прадаўцы працавалi зьменамi!

Ва ўсiм гэтым мяне найбольш уразiла рэакцыя суседзяў. Прама скажу, неадэкватная. Там усё было пазапаскуджана: у пад’езьдзе была чарачная i прыбiральня адначасова, з усiмi вядомымi наступствамi. I суседзi ня толькi не пратэставалi, яны яшчэ i на «шухеры» стаялi, калi мiлiцыя iшла. Можа, ад таго, што адна з суседак там працавала? Толькi некалькi бабуль пыталiся, калi гэта ўсё скончыцца.

— I што праваахоўныя органы зрабiлi у такой сiтуацыi?

— Сабралi матэрыялы: высьветлiлася, што больш за 20 разоў гаспадар пункта i прадаўцы прыцягвалiся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Сумесна з жыльлёва-камунальнай службай, гарвыканкамам i прэсай мы абсьледавалi кватэру i выявiлi, што яна выкарыстоўваецца не па прызначэньню: мiнiмум мэблi, затое каля дзьвярэй вiсiць цэннiк. 100 грамаў — 400 рублёў, 150 грамаў — 600 рублёў i гэтак далей да лiтра за 4 тысячы рублёў. Вось колькi каштуе тэхнiчная спiртавая вадкасьць, разьведзеная вадой з-пад крана. Урэшце матэрыялы накiраваныя ў суд, якi цяпер разгледзiць у якасцi пакараньня канфiскацыю кватэры.

— Такi пункт быў не адзiны?

— Так, але мы па iх нанеслi удар. Цэлы люты там працавалi з паўсотнi чалавек з Магiлева i Менска. Карысталiся рознымi мэтадамi узьдзеяньня. Напрыклад, адна жанчына (такiх завуць «спiртавiчкамi») дзесяць разоў прыцягвалася да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi, але штрафаў не плацiла. Набегла аж 22 мiльёны, але яна спасылалася на беспрацоўе i адсутнасьць сродкаў. I тут зьявілася iнфармацыя, што яна будуе катэдж. Мы бяром судовага выканаўцу, грузавы аўтамабiль i едзем. I праўда, амаль што завершаная будоўля, i гаспадыня ходзiць па катэджу, мяркуе пра дызайн. Судовы выканаўца апiсаў маёмасьць — да капеечкi, безагаворачна.

Падобныя акцыi праведзены па 28 адрасох. I гэта дзейснае ўзьдзеяньне. Напрыклад, дзьве жанчыны за 10 дзён знайшлi грошы, каб аплацiць штрафы ў 4 i 11 мiльёнаў рублёў. I, ведаеце, рэзананс пайшоў у Бабруйску. Цяпер п’яніцы не скажуць, дзе можна набыць «на пункце гарэлку», а паскардзяцца, што мiлiцыянэры ўсё перакрылi.

Канешне, было б занадта аптымiстычна казаць, што мы вырашылi гэтую праблему, але мы нанеслi па алькагалiзацыi вялiкi удар.

— Скажыце, дык можа прасьцей адсочваць i спыняць спiртавыя грузы на мяжы, чым потым змагацца з сыстэмай iх збыту?

— Разумееце, нават калi бабуля выходзiць гандляваць цыгарэтамi, яна прадпрымае хiтрыя меры бясьпекi, каб не трапiць пад увагу мiлiцыянэра. А калi размова iдзе пра вялiкiя грошы — адна спiртавая фура каштуе ў сярэднiм 60 тысяч даляраў, — то гэтым дылетанты не займаюцца. Каб прыгнаць груз, рыхтуюцца месяц-два: некалькi машын суправаджэньня, вывучэньне пастоў мiлiцыi, аб’язныя дарогi, дакумэнтацыя. Мы, канешне, таксама працуем, але гэта складаная справа.

Вось выйшаў супрацоўнiк ДАI на дарогу, спынiў аўтамабiль, а там, на табе, «Максiмка». Гэта вялiкая ўдача. I аднойчы такая здарылася. Iнспэктар спынiў мiкрааўтобус у Чавусах: «Вязём цыбулю ў сетках». «Пакажыце». Адчынiлi — а там з-пад цыбулi рэзкi пах сьпiрту. Проста адна канiстра лопнула. I такiм чынам быў затрыманы груз у 800 лiтраў спiрту.

— Але былi i больш буйныя грузы, цi не так?

— У вераснi мiнулага года затрымлiваем фуру. Яе «вялi» яшчэ з Расеi, сьпiрт канфiскавалi. Лiтаральна праз два тыднi iдзе яшчэ адна — i тыя ж самыя людзi. Новую фуру затрымалi у Шклоўскiм раёне, перагрузiлi сьпiрт на склад аднаго з прадпрыемстваў, машыну адпусцiлi, на перавозчыкаў з Бабруйска склалi пратаколы аб адмiнiстрацыйнай адказнасьцi.

Але, вiдаць, гэтыя людзi самi не былi гаспадарамi, i яны за два няўдалыя рэйсы «пагарэлi» на дзесяткi тысяч долараў. I тады яны пайшлi на крымiнальны ўчынак: зьвязалi вартаўнiка i скралi сьпiрт са склада. Канешне, iх знайшлi i вярнулi ўсё. Цяпер за цяжкае злачынства яны могуць атрымаць значныя тэрмiны пазбаўленьня волi.

— Якую найбольшую небясьпеку вы цяпер бачыце ў алькагалiзацыi насельнiцтва?

— Гэта нелегальны ўвоз i гандаль сурагатнымi сьпiртамi. Таму што людзi канкрэтна мруць. У сувязi з гэтым зьявіўся новы мэдыцынскi тэрмiн — таксычны гепатыт. У большасьцi выпадкаў — сьмяротны зыход, а калi ўратавалi — практычна iнвалiд. I ведаюць, i п’юць. Бо сурагатная гарэлка каштуе ўдвая таньней, а забойная сiла ўдвая большая. Шкада людзей.

У Бабруйску перад тымi, хто прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi па «алькагольных» артыкулах, выступаў праваслаўны сьвятар. Ён прапаведваў, што гандаль сурагатамi царква сёньня прыроўнiвае да парушэньня запавету «Не забi!»

Мы таксама адкрылi «гарачую лiнiю»: 29-80-95. Паведамленьнi ананiмныя, i тых, хто расказвае пра нелегальныя пункты рэалiзацыi алькаголю, я заахвочваў бы за неабыякавасьць. Таму што ў нас так: пакуль гэта не закранула нас самiх, сяброў цi сваякоў, мы лiчым гэта не сваёй справай. А так нельга!

Трэба весьцi прафiлактычную працу — са школы. I каб усе працавалi на гэта. I па тэлевiзары не жанглявалi бутэлькамi з пiвам, а паказвалi алькаголiка, якi праз некалькi дзён памрэ, бо ў яго цыроз пячонкi. Тады i карысьць будзе для маладых людзей, якiя страцiлi адчуваньне небясьпекi алькаголю. Цяпер, калi пацяплела, немагчыма сустрэць на вулiцы кампанiю маладзёнаў, дзе б не пiлi пiва i усялякiя «джын-тонiкi». Можа, усё з гэтага i пачынаецца?..