Шматдзетная маці ледзь не пакінула дзяцей сіротамі


Магілеўчанка, маці чацьвярых дзяцей, набыла на адной з "кропак" Магілева, зьмешчаных на праспэкце Шміта сьпіртазьмяшчальную вадкасьць. З сяброўкамі спажыла велізарную колькасьць алькаголю.

Пазьней жанчына была дастаўленая ў гарадзкую лякарню Магілева ў цяжкім стане.

Пацыентцы паставілі дыягназ: атручваньне сурагатам алькаголю. У жанчыны адмовілі ныркі, што ні дзіўна, бо зьмест сурагата ў крыві ў некалькі раз перавышаў норму - звычайна такая доза практычна сьмяротная. Мэдыкі падлучылі пацярпелую да штучнага апарата і ў выніку жанчына выжыла.

Пасьля супрацоўнікі міліцыі правялі агляд жыльля "прадаўца" сьмяротнай вадкасьці і выключылі ў гаспадыні 1,5 літра "Кірушы". Відавочнікі гавораць, што жанчына была вельмі абураная канфіскацыяй гэткай "каштоўнай маёмасьці".