У Эладзе (Грэцыя) выраблялі досыць шмат віна. 10 адсоткаў усіх земляў тамака было аддадзена пад вінаградзтва. Але 90 адсоткаў экспарту ў Эладзе складала як раз віно, 8 адсоткаў - аліўкавы алей і 2 адсотка - усе астатнія прадукты. Шмат зрабіўшы для алькагалізацыі іншых народаў, самі грэкі строга абмяжоўвалі сябе ў спажываньні алькаголю.
У Спарце вольныя спартанцы наогул не ўжывалі віна, старанна зьнітоўваючы сваіх рабоў, якім даводзілася ў абавязак выпіваць чатыры кубка віна ў дзень. Менавіта таму любое шматлікае паўстаньне рабоў душылася невялікімі сіламі спартанскіх войскаў. Цікавым і вельмі павучальным у гэтым сэнсе ўяўляецца спартанскі рытуал прысьвячэньня маладых людзей у ваяры...

У пачатку XIX стагодзьдзя душавое спажываньне абсалютнага алькаголю у Расеі (адпаведна і на Беларусі) рэзка вырасла і дасягнула трох літраў у год (з улікам жанчын і дзяцей, якія не пілі). У 1914 годзе гэтая лічба дасягнула нечуванага для так званай "п'янай Царскай Расеі" узроўню 4,7 літра. У 1914 годзе ў краіне быў прыняты “сухі” закон...

У Эўрапейскай Хартыі па алькаголі, прынятай дзяржавамі-чальцамі ў 1995 г., выкладзеныя кіруючыя прынцыпы і мэты ўмацаваньня і аховы здароўя і дабрабыту ўсіх людзей у Рэгіёне. Дадзеная Дэклярацыя накіраваная на абарону дзяцей і моладзі ад прымусаў да ўжываньня алькаголю і на паніжэньне шкоды, якая прычыняецца ім наўпрост або ўскосна. У Дэклярацыі ізноў пацьвярджаюцца пяць прынцыпаў Эўрапейскай Хартыі па алькаголі...
