"СУХІ" закон

У пачатку XIX стагодзьдзя душавое спажываньне абсалютнага алькаголю у Расеі (адпаведна і на Беларусі) рэзка вырасла і дасягнула трох літраў у год (з улікам жанчын і дзяцей, якія не пілі). У 1914 годзе гэтая лічба дасягнула нечуванага для так званай "п'янай Царскай Расеі" узроўню 4,7 літра. У 1914 годзе ў краіне быў прыняты “сухі” закон.

“Сухі" закон прынёс поўнае працьверажэньне, якое пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягвалася да 1925 года. У год адмены "сухога" закона душавое спажываньне сьпірту складала 0,83 літра, у то час як у Нямеччыне - 2,74, Англіі - 6,17, Італіі - 13,77, Францыі - 17,99.

У пэрыяд з 1924 па 1930 год, калі старшынёй Вышэйшага Савету народнай гаспадаркі быў Н. Рыкаў, актыўна падтрымліваемы Л. Троцкім, атрымалася правесьці ідэю аб "карыснасьці" алькагольнага гандлю. 5 кастрычніка 1925 году, праз паўтара года пасьля сьмерці Леніна, быў падпісаны Ўказ аб аднаўленьні віна-гарэлкавага гандлю. Указ падпісаў Рыкаў. Гарэлка да Вялікай Айчыннай, у народзе пагардліва так і звалася "Рыкаўкай".

У выніку за гэтыя шэсьць гадоў душавое спажываньне алькаголю праз дзяржаўны гандаль у краіне ўзрасло ў 16 разоў!

Нягледзячы на адмену "сухога" закона, дзякуючы вялікай тлумачальнай працы і масаваму цьвярозьніцкаму руху ў 1928 годзе, калі інтэлігенцыя гаварыла праўду аб алькаголі і заклікала да цьвярозага ладу жыцьця, калі кожнага пітушчага лічылі шкоднікам вытворчасьці і ворагам сацыялізму, п'янства ізноў рэзка пайшло на зьмяншэньне, і спажываньне алькаголю на працягу трыццаці гадоў было ў 2-3 разы ніжэй, чым у 1913 годзе, гэта значыць да ўводзін "сухога" закона.

Дзякуючы разумнаму стаўленьню з боку інтэлігенцыі і большасьці партыйных і савецкіх працаўнікоў, распаўсюджваньне п'янства ішло вельмі павольна. Досыць сказаць, што ў 1928-1932 гг. душавое спажываньне складала 1,04 літра. У наступным яно паднімалася ў 1935-1937 гг. да 2,8 літраў, у 1940 годзе зьнізілася да 1,9 літру, а затым, падчас і ў першыя гады пасьля вайны, ізноў зьнізілася. У 1948-1950 гадах былі наступныя дадзеныя: Францыя - 21,5л, Іспанія - 10,0, Італія - 9,2, Англія - 6,0, ЗША - 5,1, СССР - 1,85.

Падчас вайны п'янства рэзка звалілася, дакладных дадзеных гэтага пэрыяду ня знойдзена, вядома толькі што ўзроўню даваеннага спажываньня дасягнулі ў 1952 годзе. Пасьля сьмерці І. В. Сталіна пачаўся прыкметны рост вытворчасьці і спажываньня алькагольных напояў, што было характэрным для ўсяго сьвету, і савецкая краіна разам зь Беларусьсю паляцела ў страшную алькагольную прорву.

Са зьяўленьнем на пасадзе Старшыні Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР Л. Брэжнева гэтая тэндэнцыя значна пагоршылася. Пачаўся нястрымны рост дзяржаўнага продажу алькаголю - з 3,0 літраў у год у 1960 годзе да 10,8 літраў у 1980 годзе.

Сусьветная гісторыя мае аналяг падобнай бурнай алькагалізацыі грамадзтва. Больш ста гадоў таму назад ў 1870 годзе у Францыі спажываньне алькаголю складала 3 - 4 літра ў год на душу насельніцтва, а ўжо ў 1895 годзе - 23 літра ў год. Гэта ўжо ўзровень фізычнага зводу нацыі, калі памірае больш людзей, чым нараджаецца. Доўга ў падобнай сытуацыі ні адна краіна існаваць ня можа. Мабыць, у сувязі з гэтым Францыя была змушаная прыняць меры па паніжэньні спажываньня алькаголю да 22 літраў у год да 1917-га і да 18 літраў да 1980 года. Дзеючае заканадаўства Францыі ўтрымлівае цьвёрдыя нормы, абмяжоўваючыя рэкляму і рэалізацыю алькагольнай прадукцыі.

15 траўня 1985 года выйшаў Указ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР "Аб мерах па ўзмацненьні барацьбы супраць п'янства і алькагалізму, выкараненьню самагонаварэньня". У выніку гэтага ў 1989 годзе ў краіне было рэалізавана гарэлкі на 37 мільярдаў рублёў менш, чым у 1985 году. Пры гэтым:

- у ашчадныя касы занесена на 45 мільярдаў рублёў больш;

- штогод прадавалася прадуктаў сілкаваньня (замест наркатычных ядаў) на 4,5 мільярда рублёў больш, чым да 1985 года;

- безалькагольных напояў і мінэральных водаў прадавалася на 59 адсоткаў больш;

- прадукцыйнасьць працы ў 1986 - 1987 гадах падвышалася штогод на 1 адсотак, што давала казьне дадаткова 9 мільярдаў рублёў;

- колькасьць прагулаў зьнізілася ў прамысловасьці на 36, а ў будаўніцтве - на 34 адсотка (адна хвіліна прагула ў маштабе краіны абыходзілася СССР у 4 мільёна рублёў).

Вынік ўведзеных на падставе ўказу 1985 года абмежаваньняў на спажываньне алькаголю такі: прыбытак ад цьвярозасьці ў 3 - 4 разы перавысіў недабор ад продажу алькагольна-тытунёвых ядаў.

У 1986 і 1987 гадах у СССР нараджалася на 500 - 600 тысяч немаўлятаў у год больш, чым у кожным з папярэдніх 46 гадоў.

У 1986 - 1987 гадах памірала ў год на 200 тысяч чалавек менш, чым у 1984 году. У выніку за два з паловай гады было захавана жыцьцё паўмільёна людзей.

Спажываньне алькаголю працягвала зьніжацца. Аднак абмежаваньні на спажываньне алькаголю істотна закранулі інтарэсы асобных сацыяльных груп - ад гандлёва-крымінагенных структур да вышэйшых эшалёнаў чынавенскай бюракратыі. Усе гэтыя сілы пачалі актыўную барацьбу зь цьвярозасьцю, апэлюючы да "народных традыцыяў". Сталізьяўляцца публікацыі, у якіх гаварылася аб тым, што абмежаваньні ў продажы алькаголю не прыносяць нажытку. Штучна ствараючы чэргі за віном, некаторыя кругі імкнуліся выклікаць незадаволенасьць у народзе і падняць грамадзкую думку супраць скарачэньні вытворчасьці і рэалізацыі сьпіртных вырабаў. Паказ па тэлебачаньні "вінных чэрг" і нават боек у іх суправаджаўся кракадзілавымі сьлязамі аб "бедным народзе", пазбаўленым яго "законнага права".

Але яшчэ ў 1975 годзе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя зрабіла выснову ў тым, што без заканадаўчых мер усе віды антыалькагольнай прапаганды неэфэктыўныя.

Аднак ў канцы 1980-х сілы, вядучыя барацьбу з сухім законам, атрымалі перамогу. У дзевяностых узровень спажываньня абсалютнага алькаголю (без уліку кантрабанды і рознага роду "самавырабаў") дасягнуў 24 літраў на душу насельніцтва ў год (для параўнаньня: Фінляндыя - 6, Швэдзія - 6,2 літра). Па заключэньню Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, пры дасягненьні сярэднедушавога спажываньня 8 літраў у год надыходзіць працэс незваротнай зьмены генафонду нацыі, гэта значыць пачынаецца працэс зводу.

Пачынальна з 1991 года сьмяротнасьць у нашай краіне устойліва перавышае нараджальнасьць, маючы тэндэнцыю да павелічэньня. Сярэдняя працягласьць жыцьця скарацілася прыблізна на 4 года. Рэзка павялічылася сьмяротнасьць па чыньніках, непасрэдна зьвязаным з алькаголем. Выяўленая залежнасьць колькасьці спажываемага алькаголю і працягласьці жыцьця: дадатковы літар выносіць 11 месяцаў жыцьця мужчын і 4 месяца жыцьця жанчын.

Адначасова рост коштаў на асноўную групу прадуктаў сілкаваньня (хлеб, малако і г. д.) больш чым ўдвая апярэджвае рост коштаў на алькагольную прадукцыю. Гарэлка стала найболей даступным прадуктам: калі ў 1990 годзе на сярэднемесячную зарплату можна было купіць яе 16 літраў, то ў 1994 годзе - 42 літра! Паводле рэзалюцыі XXVIII асамблеі САЗ: "Спажываньне алькагольных напояў, распаўсюджваньне алькагалізму рэгулюецца коштамі на сьпіртное".

Зразумела, што пакуль грамадзтва не даб'ецца паніжэньня ўзроўню спажываньня алькаголю, немагчыма гаварыць аб посьпеху таго або іншага эканамічнага курсу. Да таго ж, калі гаворка ідзе аб захаваньні здароўя нацыі, яе генафонду, аб будучыні яе дзяцей, усе іншыя меркаваньні эканамічнай мэтазгоднасьці або ідэалягічнай неабходнасьці павінны быць адкінутыя ў бок.

На падставе дадзеных выбарковых дасьледаваньняў па 15 эканамічнаразьвітым краінам усталявана, што штогадовы ўзровень хранічнага алькагалізму павялічыўся з 0,3 у 1900-1929 гг. і 3,3 у 1930-1940 гг. да 12,3 у 1955-1975 гг., гэта значыць за 75 гадоў вырас у 40 разоў. Калі ў канцы XIX - пачатку XX стагодзьдзя на 10 хворых алькагалізмам прыходзілася адна жанчына-алькагалічка, то пазьней гэтыя суадносіны сталі 6 : 1, а цяпер 3,6 : 1.

Асабліва распаўсюджанае ў апошнія гады ўжываньне сьпіртных вырабаў сярод моладзі. Па дадзеных САЗ, у Францыі алькаголікі складаюць 10-12% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Таму спажываньне алькаголю і яго наступства - праблема не асобных індывідаў, а грамадзтва ў цэлым, і вастрыня ўзрастае па меры павелічэньня вытворчасьці алькагольных вырабаў.

Буйным фактарам, спрыяльным росту спажываньня алькаголю, зьяўляецца нізкія кошты на сьпіртныя напоі.

Так, напрыклад, у большасьці краін сьвету бутэлька каньяку каштавала ў 2-3 разу вышэй, чым скажам мужчынскія чаравікі. У нас ж, на вартасьць мужчынскіх чаравік можна купіць – 10 -15 бутэлек гарэлкі. Усюды алькаголь лічыцца дэлікатэсам, каб купіць яго, трэба выдаткаваць вялікія грошы. У нас жа з пачатку 90-х гадоў, вартасьць віна стала наогул нікчэмнай у параўнаньні з прадуктамі сілкаваньня.

У цяперашні час нават у параўнаньні з нашымі ранейшымі коштамі сьпіртныя вырабы прадаюцца зусім танна, калі параўноўваць з вартасьцю прадуктаў сілкаваньня.