Не памрэм

МАНА: Ад віна не паміраюць. Прыкладам, у Расеі ўжо тысячу гадоў п'юць, а яна ўсё пашыраецца, народ не вымірае, а яго становіцца больш.

ПРАЎДА: У Расеі душавое спажываньне ва ўсе стагодзьдзі было самым нізкім з усіх прамысловаразьвітых краін. Узровень спажываньня вагаўся хвалепадобна, але ён заставаўся заўсёды на самым нізкім узроўні ў сьвеце. Але у сувязі з тым, што ўжываліся мацнейшыя напоі, п'яных на вуліцы можна было сустрэць больш, чым, скажам, у Францыі або Італіі, дзе душавое спажываньне было шмат вышэй. Але з тае прычыны, што там ўжывалі натуральныя віны нізкай крэпасьці, пітушчыя на вуліцах сустракаліся радзей і алькагольных сьмерцяў было менш, чым у Расеі. Але, пачынальна з пяцідзесятых гадоў 20-га стагодзьдзя душавое спажываньне ў СССР, пераемніке царскай Расеі, катастрафічна рэзка стала нарастаць і ўжо ў шасьцідзесятых гадах выйшла на адно з першых месцаў у сьвеце. Безумоўна гэткі ж рост назіраўся і на Беларусі. Многія зьвязваюць гэта з тым пэрыядам, калі амэрыканскі прэзыдэнт Кэнэдзі сказаў: - Рускіх вайной узяць нельга. Іх трэба раскласьці знутры. І для гэтага трэба выкарыстаць тры фактары: гарэлка, тытунь і распуста”. Лічыцца, што для выкананьня гэтай ідэі шматмільярдны бюджэт ЦРУ быў перыарыентаваны ў асноўным на СССР.