Выгода

МАНА: Вытворчасьць і продаж алькаголю выгодныя для дзяржавы.

ПРАЎДА: Найбуйны савецкі эканаміст, ляўрэат Ленінскай прэміі, акадэмік Струмілін З.Г. у сваім артыкуле "Гаспадарчы разьлік і праблемы коштаўтварэньня" пісаў, што "...гандаль ядамі, хай і па самых высокіх коштах, здабываючы спадарожна і дадатковы звышпрыбытак за кожнае новае атручваньне, - гэта такі занятак, зь якім нельга ніяк зьмірыцца. Бо не гандлюем жа мы такой атрутай, як опіюм або гераін, хоць за іх псыхічнахворыя людзі гатовыя плаціць яшчэ даражэй, чым за гарэлку і сьпірт. Алькагалізм пагражае нам стаць найвялікшым бізуном чалавецтва. І з гэтай пагрозай ужо пара ўступіць у рашучую барацьбу.

Бясспрэчна, што без гарэлкі на першых порах некалькі зьніжаюцца падатковыя прыбыткі казны, але затое яшчэ ў большай меры ўзрастае рэальны народны прыбытак.

З пункта погляду цьвярозага гаспадарчага разьліку, пашырэньне гандлю гарэлкай толькі павялічвае тую шкоду, якую яна прычыняе народнай гаспадарцы. Сам па сабе гэты прадукт як безумоўна шкодны людзям і вядучы да гаспадарчых страт, бо ён дэзарганізуе працу, трэба разглядаць як адмоўную велічыню ў народна-гаспадарчым абарачэньні, а сродкі насельніцтва, выдаткоўваемыя на шкоднасны прапой, - гэта прамы вылік з нармалёвага спажываньня працаўнікоў, які фактычна зьніжае ўзровень дабрабыту ўсёй краіны."

Вытворчасьць і спажываньне алькагольных вырабаў для народа і дзяржавы наносіць велізарную шкоду, у першую чаргу сваімі наступствамі.

У сучасным грамадзтве ў тых краінах, дзе спажываньне алькаголю атрымала шырокі распаўсюд, страты дзяржавы ад п'янства і алькагалізму прымаюць жахлівыя памеры, як гэта мае месца ў нас.

У 1983 г. у ЗША вінагандляры прадалі алькагольных напояў на 46 мільярдаў даляраў, а дзяржава панесла страты на 120 мільярдаў. Грамадзтва добраахвотна ідзе на парадаксальную рэч: каб аглушыць сябе наркотыкам і часова пабываць у палону ілюзій, насельніцтва марнуе велізарныя сродкі.

Краіна, якая не ў стане зладзіцца з алькагольнай наркаманіяй, руйнуецца як матэрыяльна, так і маральна. Народ жа ідзе да дэградацыі.