МАНА: Калі спыніць продаж алькагольных напояў, няма чым будзе плаціць працоўным і служачым зарплату.
ПРАЎДА: Цяжка знайсьці больш забойную характарыстыку эканоміцы дзяржавы, чым гэтае меркаваньне прафанаў. Гэтак лічыць - глыбокая памылка. Разьлікі акадэміка З. Г. Струміліна, інжынэра І. А. Краснаносава і іншых паказваюць: алькагольныя напоі прыносяць агульныя эканамічныя страты народнай гаспадарцы. Па разьліках эканаміста Б. І. Ісакава, кожны рубель, атрыманы за алькаголь, нясе 4-5 рублёў страты.

Лячэньне алькаголікаў і хворых па віне алькаголю, паводле дадзеным САЗ, адымае ў шэрагу краін да 40% усіх асыгнаваньняў на ахову здароўя. Калі ўжыць гэты разьлік на наш бюджэт, то гэта таксама абыходзіцца нам вельмі ня танна.
"За 11 пяцігодку, да ўказу Ўрада аб барацьбе з п'янствам і алькагалізмам, продаж алькаголю даў казьне СССР 169 мільярдаў, то бок 33 мільярда "п'яных" рублёў у год.
За гэта было заплочана жыцьцямі 5 мільёнаў чалавек, пераламаных у апоях, п'яных бойках, хваробах, іншых лябірынтах алькагалізацыі грамадзтва. Акрамя таго продаж алькаголю панес ў выглядзе розных страт 600 мільярдаў рублёў, то бок па 120 мільярдаў рублёў у год". (АН СССР, Шыхіраў П. Н. Жыць без алькаголю. Масква, Навука, 1988 г.)
Пры цьвярозасьці дзяржава пазбаўлена ўсіх гэтых бясконцых страт, а адгэтуль і фінансавае становішча краіны будзе непараўнальна мацней і плацежаздольней.

