МАНА: Некаторыя адмыслоўцы падкрэсьліваюць ролю алькаголю як пажыўнога рэчыва.
ПРАЎДА: Безумоўна, пры яго ўжываньні вылучаецца значная колькасьць энэргіі, роўнай 7 калёрыям з грама чыстага сьпірту. Аднак гэтая энэргія растрачваецца нямэтазгодна. Алькаголь ідзе не на стварэньне, як бялкі, тлушчы і вугляводы, а на згараньне. Ён хаатычна згарае ў арганізьме і ў сваім полымі спальвае іншыя пажыўныя рэчывы. Пры гэтым ён спальваецца па-за патрэбнасьцямі арганізма, не зьяўляючыся будаўнічым матэрыялам.

