Сагравальнае

МАНА: Сьпіртныя "напоі" асабліва неабходныя ў халодным клімаце.

ПРАЎДА: Пры паніжэньні сярэднегадовай тэмпэратуры на 5°С у 10 разоў павялічваецца небясьпечнае ўзьдзеяньне алькаголю на чалавечы арганізм. Улічваючы наш зімны клімат, мы павінны ведаць, што наш народ для свайго самазахаваньня павінен быць цьверазейшым, чым іншыя народы, якія жывуць у цяплейшых кліматычных зонах.

Шкоднае дзеяньне алькаголю залежыць першым чынам ад колькасьці прынятага ўнутр напою ў пераліку на чысты сьпірт. У сэнсе шкоднага ўзьдзеяньня на мозг і іншыя органы чалавека атрутнае дзеяньне алькаголю залежыць ад атрутнасьці яго дамешкаў, ад колькасьці прынятага ў пераліку на чысты сьпірт алькаголю, ад крэпасьці напояў (чым мацней, тым - пры іншых роўных умовах - ён шкаднейшы). Але акрамя таго атрутнасьць алькаголю залежыць у вельмі значнай ступені ад кліматычных умоў, у якіх пражывае чалавек, які ўжывае сьпіртныя напоі.

Дэталёвае вывучэньне вострых алькагольных атручваньняў дало магчымасьць устанавіць, што іх колькасьць не супадае з узроўнем спажываньня алькаголю ў тым або іншым рэгіёне. Так, напрыклад, у заходніх і паўднёвых губэрнях Расеі 19-га стагодзьдзя сярэднедушавое спажываньне сьпірту (4,55 і 4,05) амаль удвая больш, чым у паўночных і ўсходніх рэгіёнах (2,46 і 2,33 літра). Паміж тым, калі ў першых на мільён насельніцтва прыходзіцца 15 - 17 апойных сьмерцяў, то ў паўночных і ўсходніх рэгіёнах гэты лік дасягае 90 - 92. Узровень сьмяротнасьці знаходзіцца ў наўпроставай залежнасьці ад сярэднегадовай тэмпэратуры ў дадзеным рэгіёне. У паўднёвых і паўднёва-заходніх губэрнях сярэднегадовая тэмпэратура ўраўноўвалася 9,1 - 7,9°, у паўночных і ўсходніх - 1,25 - 1,98° (І. А. Сікорскі. "Яды нэрвовай сыстэмы", Кіеў, 1900 г., кн. 4, ст. 134 - 176).

Гэтыя дасьледаваньні І. А. Сікорскага далі магчымасьць усталяваць, што цяплейшы клімат памяншае небясьпеку ўжываньня алькаголю, а холад надзвычай узмацняе магчымасьць атручваньня. Нізкая тэмпэратура ў такой ступені ўзмацняе дзеяньне алькаголю, што зьнешні холад раўнасільны падвоенай дозе алькаголю. Таму ўжываньне сьпіртных напояў у зімных краінах удвая небясьпечней, чым у цёплых.

Што датычыцца алькагольных пераахаладжэньняў, то кожны непісьменны селянін адвеку ведаў, што на холадзе спажываньне алькаголю прыводзіць да вельмі хуткага астуджэньня і замярзаньня чалавека. А сучасныя навуковыя дадзеныя гавораць, што калі сярэднегадовая тэмпэратура ў рэгіёне ніжэй на 5 градусаў сьмяротнасьць ад алькаголю вышэй у 10 раз.

Мэханізм тут просты, і ня трэба захоўваць найменшых ілюзій аб сагравальным дзеяньні алькаголю. У чалавека, які прыняў гэты яд, сасуды пашыраюцца і кроў прылівае да паверхні скуры, актыўна аддаючы цеплыню ў навакольны абшар. Ахоўныя функцыі арганізма ня дзейнічаюць, энэргетыка хутка зьнікае, і сам чалавек, суб'ектыўна адчуваючы, што нібыта сагрэўся, насамрэч гіне ад пераахаладжэньня нават пры плюсавай тэмпэратуры. Яго сасуды, будзь ён цьвярозым, наадварот, звузіліся б, арганізм засяродзіў бы ўсю сваю цеплыню ўсярэдзіне і не аддаў б яго ў зьнешняе асяродзьдзе. Здаровы чалавек ні завошта б ня зьмерз, нават на моцным марозе.