1985

МАНА: Указ 1985 году прывёў да таго, што людзі сталі больш ужываць самагонку і сурагаты, паўсталі перабоі з цукрам, так як зь яго сталі турыць самагонку, сталі секчы вінаграднікі, за гарэлкай паўсталі чэргі, якія ганьбавалі краіну... Па віне гэтага Ўказу краіна за пяцігодку недаатрымала ў бюджэт больш 30 мільярдаў рублёў.

ПРАЎДА: Душавое спажываньне алькаголю зьнізілася па розных рэгіёнах ад 2 да 5 разоў. Упершыню за шматлікія гады на працы перасталі піць і жонкі ўбачылі дома цьвярозых мужоў. Не па слыху, які быў распаўсюджаны алькагольнай мафіяй, а па статыстычных дадзеных, самагонкі сталі турыць менш, атручваньняў сурагатамі стала менш.


Сапраўды, у бюджэт за пяцігодку, паступіла сродкаў менш на 39 мільярдаў. А калі ўлічыць, што кожны рубель, атрыманы за алькаголь нясе 4-5 рублёў страты, то гэта значыць, што было захавана 150 мільярдаў. За 1986-87 гады, гэта значыць, адносна цьверазейшы час, у СССР нараджалася ў год па 5,5 мільёнаў нованароджаных, на 500 тысяч у год больш, чым за папярэднія 20-30 гадоў. Памірала штогод на 200-300 тысяч менш. Працягласьць жыцьця мужчын павялічылася на 2,6 года. Прагулы зьнізіліся на 30-40%. Падвысілася прадукцыйнасьць працы. У ашчадныя касы грошай паступіла на 46 мільярдаў больш, чым звычайна, павялічыліся паступленьні на шматлікія мільярды ад продажу неалькагольных і іншых прадуктаў і тавараў.

Што тычыцца павелічэньня спажываньня цукру з-за самагонкі, то па статыстыцы ніякага павелічэньня спажываньня цукру ў гэтыя гады не было.

Што ж датычыцца чэрг, то яны ствараліся адмыслова. Скараціўшы продаж гарэлкі на 20-30%, колькасьць крам, гандлюючых гарэлкай, штучна скарацілі ў 10 разоў, чым і былі выкліканыя гэтыя чэргі, якія адмыслова здымалі і паказвалі па тэлевізіі.

Адносна таго, што "сталі высякаць вінаграднікі", то гэта таксама чарговая правакацыя. У пастанове было сказанае, што ў пэрыяд, калі сасьпеўшыя лозы замяняюцца маладняком, неабходна больш саджаць салодкіх гатункаў, для спажываньня вінаграду ў сьвежым выглядзе.

Адмыслова здымаючы адзін працэс - зьнішчэньні старой пасадкі, не паказвала другі - пасадкі маладой лазы і крычалі на ўвесь сьвет, быццам ідзе сьвядомае зьнішчэньне вінаграднікаў. Аналягічныя прапагандыскія прыёмы ў цяперашні час выкарыстоўвае Беларускае Тэлебачаньне.