МАНА: Гарэлка - лепшы сродак ад грыпу. Добрая порцыя віна - і грыпу як не было.
ПРАЎДА: Француская Акадэмія навук адмыслова правярала гэтае народнае павер'е і давяла, што алькаголь ніякага ўплыву на вірусы грыпу, як і на іншыя вірусы, не аказвае і ня можа служыць лячэбным сродкам. Наадварот, паслабляючы арганізм, алькаголь спрыяе частым захворваньням і цяжкай хадзе любых інфэкцыйных хваробаў.
Аб гэтым І. А. Сікорскі пісаў яшчэ ў канцы ХІХ стагодзьдзя. Ім усталявана, што падчас эпідэміі тыфу ў Кіеве пітушчыя працоўныя захворвалі ў 4 разы часьцей, чым непітушчыя.
Праўда складаецца ў тым, што яшчэ ў 1915 г Пірагоўскі зьезд лекараў вынес адмысловае рашэньне, што няма ні аднаго захворваньня, пры якім алькаголь дзейнічаў бы лепш, хутчэй, эфэктыўней і бясьпечней, чым сучасныя лекі. Таму сьпіртное павінна быць цалкам выключана з лячэбнай практыкі!

