Бясшкодная доза

МАНА: Умеркаваныя дозы сьпіртнога бясшкодныя.

ПРАЎДА: Для алькаголю, як наркотыку не існуе бясшкодных доз, як і для морфію, гераіну і іншых наркотыкаў, прызначаемых толькі лекарамі ў вельмі малых дозах і на кароткі тэрмін, то бок на 1-2 дня. Інакш, як і ад алькаголю, узьнікае наркатычная залежнасьць, чалавек становіцца наркаманам і ня можа жыць без яго, выракаючы сябе на згубу.

Дацкія навукоўцы ўсталявалі, што пры ўмеркаваным спажываньні алькаголю, ужо праз 4 гады ў пітушчых выяўляецца зморшчаны мозг у 85% выпадкаў ("Навука і жыцьцё", N 10,1985 г.). Няма такога органа ў чалавечым арганізьме, які б не руйнаваўся ад любых доз алькаголю. Але больш за ўсё пакутуе мозг.

Вось як патолягаанатам апісвае мозг "веселуна" і "балакі", які па меркаваньню сяброў піў "умерана" і "культурна": "Зьмены ў лобных дзелях мозгу бачныя нават без мікраскопу, зьвіліны згладжаныя, атрафаваныя, мноства дробных кровазьліцьцяў. Пад мікраскопам бачныя пустэчы, запоўненыя серознай вадкасьцю. Кара мозгу нагадвае зямлю, пасьля таго, як на яе скінулі бомбы - уся ў варонках. Тут кожная выпіўка пакінула свой сьлед (Разанцаў У.У., Кіеў 1987 г.). Гутарка аб "умераных" дозах і "культурным" вінапіцьці - гэта пастка для прасьцякоў. Усе пітушчыя і алькаголікі пачыналі з "умеркаваных" доз і "культурна" пілі, а канчалі ў псыхіятрычных лякарнях або на могілках на 20 гадоў раней пакладзенага тэрміна.

Якое б пытаньне, датычнае дзеяньня алькаголю, мы не ўзялі - усюды нахабная хлусьня, накіраваная на зман у карысьць алькаголю.