МАНА: Шкодна піць дужыя сьпіртовыя напоі, а дарагія сухія віны піць карысна.
ПРАЎДА: Праходзячы празь пячоначны бар'ер, этылявы сьпірт адмоўна ўплывае на пячоначныя клеткі, якія пад уплывам разбуральнага дзеяньня гэтага атрутнага прадукту гінуць. На іх месцы ўтворыцца злучальная тканіна, або папросту рубец, які не выконвае пячоначнай функцыі. Печань паступова памяншаецца ў памерах, гэта значыць моршчыцца, сасуды печані здушваюцца, кроў у іх застойваецца, ціск падвышаецца ў 3-4 разы. І калі адбываецца разрыў сасудаў, пачынаецца багаты крывацёк, ад якога хворыя часта гінуць. Па дадзеным САЗ, каля 80% хворых памірае на працягу года пасьля першага крывацёку. Зьмены, апісаныя вышэй, носяць назву цыроз печані. Па колькасьці хворых цырозам вызначаюць узровень алькагалізацыі ў той або іншай краіне. АЛЬКАГОЛЬНЫ цыроз печані - адно з найболей цяжкіх і безнадзейных у сэнсе лячэньня захворваньняў чалавека.
У Францыі ўжываюць галоўным чынам вінаградныя віны. Па меркаваньні некаторых "навукоўцаў" яны зьяўляюцца карыснымі. У Фінляндыі ўжываюць пераважна дужыя напоі. Тым ня менш, цыроз печані ў Францыі сустракаецца ў шмат разоў часьцей, чым у Фінляндыі. Чаму? А таму, што ўся справа ў колькасьці прынятага сьпірту, у якім бы выглядзе ён ня ўжываўся. Уся справа ў яго душавым спажываньні. Тыя, хто настойліва рэкамэндуе піць сухія віны, добра ведаюць гэта. А калі ня ведаюць - навошта выказваюцца па пытаньні, зь якім не знаёмыя?
Пры ўжываньні алькагольнага яду разьвіваецца алькагольны гепатыт, які прыводзіць да цырозу (перараджэньня) печані, калі пашкоджваюцца і гінуць пячоначныя клеткі, якія замяняюцца разрастаючайся злучальнай тканінай. Да таго ж парушэньне тканкавага дыханьня клетак печані вядзе да парушэньня вугляводнага абмену і прыгнёту фэрмэнтаў, якія рэгулююць акісьляльна-аднаўленчыя працэсы, што зьмяняе фэрмэнты сыроваткі крыві і яе імуналягічныя рэакцыі, а ўсё гэта, як вядома, забясьпечвае абарону ад розных унутраных і зьнешніх ворагаў арганізма.
Вылучаючыся праз ныркі, алькаголь раздражняе іх канальчыкі, парушаючы нармалёвае функцыянаваньне. Акрамя таго, разам з алькаголем з крыві выводзяцца шматлікія неабходныя для нармалёвай жыцьцядзейнасьці рэчыва: натрый, кадый, кальцый, магній і іншыя, што прыводзіць да сутаргаў, дрыгаценьня рук, падвышэньня артэрыяльнага ціску і гэтак далей.
Як бачыце, алькаголь адмоўна ўзьдзейнічае на ўсе органы стрававальнай сыстэмы.

