Дзеля весялосьці

МАНА: Віно неабходна прымаць "для весялосьці".

ПРАЎДА: Весялосьць і сьмех - вельмі важныя моманты ў жыцьці чалавека. Яны даюць адпачынак мозгу, адцягваюць думкі ад паўсядзённых клопатаў, чым умацоўваюць нэрвовую сыстэму, рыхтуючы яе да новых клопатаў і працы. Але сьмех і весялосьць карысныя толькі ў тых выпадках, калі яны ўзьнікаюць у цьвярозага чалавека. П’янай весялосьці няма і быць ня можа ў навуковым і разумным сэнсе гэтага стану. П’яная "весялосьць" ёсьць не што іншае, як узрушанасьць пад наркозам, першая стадыя наркозу, стадыя ўзрушанасьці, якую хірургі назіраюць паўсядзённа пры дачы хвораму іншых наркатычных сродкаў (эфіру, хляраформу, морфію і інш.), тых, што па сваім дзеяньні тоесны з алькаголем і гэтак жа, як алькаголь, ставяцца да наркотыкаў.

Гэтая стадыя ўзрушанасьці нічога агульнага зь весялосьцю не мае і пасьля яе няма ніякага адпачынку нэрвовай сыстэме. Наадварот, замест адпачынку надыходзіць прыгнёт з усімі наступствамі (галаўны боль, апатыя, разьбітасьць, нежаданьне працаваць і г.д.), што ніколі не назіраецца пры цьвярозай весялосьці.

Так што алькаголь ня сябар, а вораг весялосьці. Ён зводзіць на "не" той час, які чалавек аддае для весялосьці і адпачынку. Гэтак жа алькаголь дзейнічае пры стомленасьці. Выходны дзень даецца чалавеку, каб ён і фізычна, і разумова адпачыў і, з новымі сіламі і зьявіўшымся жаданьнем працаваць, прыняўся за справы пасьля адпачынку.

Паміж тым алькаголь, прыняты ў выходны дзень, пазбаўляе чалавека нармалёвага адпачынку. У яго зьяўляецца толькі ілюзія адпачынку, а насамрэч уся стомленасьць не толькі захоўваецца, але яшчэ больш назапашваецца. Чаму панядзелак становіцца днём "цяжкім"? Бо ніякага адпачынку нэрвовая сыстэма з-за віна не атрымлівае.

Ва ўсіх падобных выпадках алькаголь дзейнічае як злы ашуканец, ствараючы бачнасьць дабра, ён дзее зло.