Статыстыка


Лічба дня: 269 530 чалавек на ўліку беларускіх нарколягаў

269 530 чалавек, якія маюць алькагольную ці наркатычную залежнасьць, знаходзяцца ў Беларусі на ўліку ў нарколягаў. Гэтыя дадзеныя агучыў галоўны нарколяг міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Падрабязьней

 
Статыстыка, навуковыя і гістарычныя факты

1. Больш 60% усіх ДТЗ са сьмяротным зыходам адбыўшыхся на дарогах Украіны за 2005 год адбыліся па віне ўжываньня алькаголю.
2. Статыстыка ўжываньня алькаголю на год з 1900 г. па 2000 г. (СССР-Расея-Беларусь-Украіна).
1900 г. – 2 літры на год. Царская Расея была адной з найменш пітушчых краін.
1913 г. - 3,13 літры.
1914 г. - 4,7 літры. Царская Расія ўводзіць сухі закон.
Падрабязьней

 
Кожная чацьвёртая сьмерць сярод маладых мужчын у Эўропе выкліканая алькаголем

Па дадзеных дасьледаваньня САЗ "Глябальны цяжар хвароб - 2000"

У дадзеным аналізе параўнальнай рызыкі, які засноўваецца на дадзеных дасьледаваньня САЗ "Глябальны цяжар хвароб - 2000", аўтарам якой зьяўляецца Jrgen Rehm et al., утрымліваюцца папярэднія высновы і заключэньні на тэму "алькаголь і моладзь". У аналізе асноўная ўвага зьвернутая на ўзроўні сьмяротнасьці, наступствы тых або іншых асаблівасьцяў і структуры ўжываньня алькаголю, а таксама на нерэгеструемае спажываньне. Падрабязьней

 
Залішняя сьмяротнасьць

У вызначанай ступені дынаміка сьмяротнасьці ў Беларусі паўтарае агульныя тэндэнцыі для шэрагу краін, зьвязаныя з правадзімай у СССР антыалькагольнай палітыкай. Падрабязьней

 
Кожны трэці - ахвяра алькаголю

Паводле дадзеных САЗ, кожны трэці які памірае ў сьвеце - ахвяра алькаголю, кожны пяты што памірае ў разьвітых краінах - ахвяра паленьня. Да наўпроставых людзкіх страт трэба аднесьці яшчэ і цэлае войска "жывых трупаў" у асобах пітушчых. Спажываньне алькаголю адбіваецца на нашчадзтве і прыводзіць да дэградацыі нацыі, да дэградацыі расы. Найноўшыя дасьледаваньні паказалі, што шкодныя наступствы алькагольных ужываньняў бацькоў адлюстроўваюцца больш на дочках, чым на сынах. Падрабязьней

 
Некаторыя статыстычныя дадзеныя па Расеі, Беларусі, Сьвеце

Па Сьвеце

Па адзнаках міжнародных экспэртаў у сьвеце налічаецца 62 мільёна алькагалізаваных.

Эканамічная шкода ад п'янства ў ЗША ацэньваецца ў 180 мільярдаў даляраў.

Па Расеі

Рэальная лічба алькаголікаў у Расеі зараз складае, па дадзеных сябра РАМН Н.З.Герасіменка, 20 мільёнаў чалавек. Гэта амаль кожны 7-ы жыхар краіны. Падрабязьней

 
Ад 60 да 90 адсоткаў злачынстваў зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане

Сярод тых бед, што нясуць наркотыкі, і асабліва алькаголь, трэба асоба падкрэсьліць рост злачынстваў. Даўно лепшыя розумы чалавецтва, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя, а таксама статыстычныя дадзеныя пацьвердзілі, што ад 60 да 90% злачынстваў зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане. Пры гэтым заўзятыя алькаголікі зьдзяйсьняюць злачынствы не так часта. Значна часьцей іх зьдзяйсьняюць пітушчыя "умерана". Падрабязьней

 
Што ж дала барацьба за цьвярозасьць, пачатая ў траўні 1985 года?

Зьвернемся да лічбаў і фактаў. За адзін год актыўнай барацьбы зь небясьпечным ворагам, якім зьяўляецца п’янства, адзначалася значнае паніжэньне сьмяротнасьці (з 10,6 на тысячу ў 1985 г. да 9,7 на тысячу ў 1986) ад няшчасных выпадкаў, атручваньняў і траўм; агульная сума страт працоўнага часу з-за прагулаў, асноўным чыньнікам якіх было п'янства, скарацілася на 34% у прамысловасьці і на 36% у будаўніцтве. Падрабязьней

 
Эфэктыўныя сродкі барацьбы

Узровень спажываньня алькаголю вар'іруе па краінах і сярод розных груп насельніцтва ў сярэдзіне краін. Адрозьненьні ў характары ўжываньня сьпіртнога ўплываюць на выяўленасьць алькагольных праблем у грамадзтве і на фармаваньне антыалькагольнай палітыкі. Эфэктыўныя меры па паніжэньні ўзроўня спажываньня алькаголю і зьвязаных зь ім неспрыяльных наступстваў уключаюць падвышэньне коштаў і акцызнае падаткаабкладаньне алькагольнай прадукцыі, памяншэньне даступнасьці алькаголю, напрыклад шляхам абмежаваньня гадзін працы кропак па продажы сьпіртных напояў, падвышэньне ўзроставага цэнзу на куплю алькаголю. Захады супраць кіраваньня ў нецьвярозым стане таксама па большай частцы зьяўляюцца эфэктыўнымі. Падрабязьней