Па дадзеных дасьледаваньня САЗ "Глябальны цяжар хвароб - 2000"
У дадзеным аналізе параўнальнай рызыкі, які засноўваецца на дадзеных дасьледаваньня САЗ "Глябальны цяжар хвароб - 2000", аўтарам якой зьяўляецца Jrgen Rehm et al., утрымоўваюцца папярэднія высновы і заключэньні на тэму "алькаголь і моладзь". У аналізе асноўная ўвага зьвернутая на ўзроўні сьмяротнасьці, наступствы тых або іншых асаблівасьцяў і структуры ўжываньня алькаголю, а таксама на нерэгістраванае спажываньне.
Ключавыя высновы
- адна з чатырох сьмерцяў мужчын у веку 15-29 гадоў у Эўропе выкліканая алькаголем;
- адсоткавыя дзелі сьмерцяў мужчын, чыньнікам якіх зьяўляецца алькаголь, вагаюцца ў розных частках Эўропы ад 13 да 32%. Штогод ад алькаголю ў Эўропе памірае больш 55 000 маладых людзей;
- дарожна-транспартныя няшчасныя выпадкі, атручваньні, "самаўчыненыя" траўмы і пашкоджаньні (у сувязі з самагубствамі) і забойствы былі асноўнымі абумоўленымі алькаголем чыньнікамі сьмерці маладых людзей у 1999 г. у Эўропе. Па ўзроставай групе ад 15 да 29 гадоў якое-небудзь спрыяльнае або дабратворнае ўзьдзеяньне алькаголю не было адзначана ні ў адной з краін;
- узьдзеяньне спажываньня алькаголю зьвязана з сярэднім аб'ёмам рэгістраванага спажываньня алькаголю, структурай і асаблівасьцямі яго ўжываньня і нерэгістраваным спажываньнем;
- узроўні сьмяротнасьці людзей у веку ад 15 па 29 гадоў выяўляюць значныя ваганьні паміж мужчынамі і жанчынамі, а таксама паміж краінамі Эўрапейскага Зьвязу і былымі сацыялістычнымі краінамі ў Эўрапейскім рэгіёне САЗ;
- значная дзель гэтых адрозьненьняў тлумачыцца, відавочна, спажываньнем алькаголю.
Дасьледаваныя рэгіёны
З-за значных адрозьненьняў паміж рэгіёнамі ў Эўропе ў дасьледаваньні былі выкарыстаныя чатыры асноўныя катэгорыі краін для параўнаньня: EURO A, B1, B2 і С. У табл. 1 адлюстраваныя сьмяротныя выпадкі па чыньніку алькаголю ў дачыненьні да моладзі Эўрапейскага рэгіёна ў веку 15-29 гадоў.
Катэгорыя EURO A уключае: Аўстрыю, Андору, Бэльгію, Нямеччыну, Грэцыю, Данію, Ізраіль, Ірляндыю, Ісляндыю, Гішпанію, Італію, Люксэмбург, Мальту, Манака, Нідэрлянды, Нарвэгію, Партугалію, Сан-Марына, Славенію, Злучанае Каралеўства, Фінляндыю, Францыю, Харватыю, Чэскую Рэспубліку, Швэцыю і Швэйцарыю.
Катэгорыя EURO В1 уключае: Альбанію, Баўгарыю, Босьнію і Герцагавіну, Былую Югаслаўскую Рэспубліку Македонію, Грузію, Польшчу, Румынію, Славакію, Турцыю і Югаславію.
Катэгорыя EURO В2 уключае: Азэрбайджан, Армэнію, Кіргізію, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан.
Катэгорыя EURO С уключае: Беларусь, Вугоршчыну, Казахстан, Латвію, Літву, Рэспубліку Малдова, Расейскую Фэдэрацыю, Украіну і Эстонію.
Табліца 1. Абумоўленая алькаголем сьмяротнасьць сярод маладых людзей у Еўропе, 1999 г. Катэгорыя Сьмяротнасьць сярод мужчын Сьмяротнасьць сярод жанчын Лік Адсоткавая дзель Лік Адсоткавая дзель
| Катэгорыя | Сьмяротнасьць сярод мужчын | Сьмяротнасьць сярод жанчын | ||
| Лік | Адсоткавая дзель | Лік | Адсоткавая дзель | |
|
A |
6 688 | 12,8 | 1 523 | 8,3 |
|
B1 |
9 632 | 27,5 | 1 738 | 7,2 |
|
B2 |
1 732 | 14,5 | 248 | 3,4 |
|
C |
32 543 | 32,3 | 3 664 | 13,3 |
|
Усяго |
50 595 | 25,3 | 7 173 | 9,3 |
Дасьледваньне ГББ-2000 накіраванае на азначэньне пасьлядоўных ацэначных дадзеных сьмяротнасьці ад 100 асноўных чыньнікаў. Гэта - усеабдымная адзнака сьмяротнасьці і інваліднасьці ад хвароб, траўм і фактараў рызыкі.

