У вызначанай ступені дынаміка сьмяротнасьці ў Беларусі паўтарае агульныя тэндэнцыі для шэрагу краін, зьвязаныя з правадзімай у СССР антыалькагольнай палітыкай. У 1986 г. у Беларусі, нараўне з іншымі рэспублікамі, якія ўваходзілі тады ў склад СССР, назіралася агульнае падзеньне сьмяротнасьці дзякуючы паніжэньню ліку сьмяротных зыходаў ад сардэчна-сасудавых захворваньняў і зьнешніх чыньнікаў. Гэтаму папярэднічала разгортваньне (з чэрвеня 1985 г.) актыўнай кампаніі, абмяжоўваючай доступ да алькаголю і, такім чынам, накіраванай на паніжэньне яго спажываньня (так званай гарбачоўскай антыалькагольнай кампаніі). Да 1987 г. паказчыкі сьмяротнасьці дасягнулі найнізкай кропкі для мужчын, да 1989 г. – для жанчын. Пасьля лібэралізацыі эканомікі ў 1991 г. алькаголь адносна патаньнеў і стаў нават шырэй даступны, чым да 1985 г., што, па ўсёй верагоднасьці, згуляла значную ролю ў росьце сьмяротнасьці. Па ацэначных дадзеных, у Расійскай Фэдэрацыі алькаголем абумоўленае 19% росту дачаснай сьмяротнасьці ў пэрыяд 1992–1994 гг.; аднак аналягічнай адзнакі для Беларусі не маецца.

