Паводле дадзеных САЗ, кожны трэці які памірае ў сьвеце - ахвяра алькаголю, кожны пяты што памірае ў разьвітых краінах - ахвяра паленьня. Да прамых людзкіх страт трэба аднесьці яшчэ і цэлае войска "жывых трупаў" у асобах пітушчых.
Спажываньне алькаголю адбіваецца на нашчадзтве і прыводзіць да дэградацыі нацыі, да дэградацыі расы. Найноўшыя дасьледаваньні паказалі, што шкодныя наступствы алькагольных ужываньняў бацькоў адлюстроўваюцца больш на дочках, чым на сынах. Такім чынам, зло алькагалізму мужчын больш адлюстроўваецца ў сыходных пакаленьнях на жанчынах, чым на мужчынах. Вось чаму жанчынам неабходна ведаць, што алькагалізм пагражае ім у першую чаргу, а празь іх будучай сямье і грамадзтву. Алькаголь пераносіцца ёю цяжэй і дае больш трагічныя наступствы. І калі 40 гадоў назад жаночы алькагалізм па стаўленьні да мужчынскага складаў сотыя дзелі адсотка, то цяпер ён па некаторых краінах дасягае мужчынскага, гэта значыць узрос у шмат разоў.
Цяжка дапусьціць, што пісьменныя людзі ня ведаюць усёй праўды аб віне. Алькаголь хвалюе здароўе мільёнаў людзей, павялічвае сьмяротнасьць пры цэлым шэрагу захворваньняў, зьяўляецца чыньнікам шматлікіх фізычных і псыхічных хвароб, дэзарганізуе вытворчасьць, руйнуе семьі, рэзка павялічвае злачыннасьць і ў значнай ступені падточвае маральныя асновы любога грамадзтва, народа і дзяржавы. Аднак самым вялікім злом зьяўляецца тое, што ён вядзе да прагрэсаванай дэградацыі нацыі і чалавецтва ў цэлым, да зьяўленьня высокага адсотка разумова непаўнавартасных дзяцей.

