Некаторыя статыстычныя дадзеныя па Расеі, Беларусі, Сьвеце
Па Сьвеце

Па адзнаках міжнародных экспэртаў у сьвеце налічаецца 62 мільена алькагалізаваных.

Эканамічная шкода ад п'янства ў ЗША ацэньваецца ў 180 мільярдаў даляраў.

Па Расеі

Рэальная лічба алькаголікаў у Расеі зараз складае, па дадзеных сябра РАМН Н. З. Герасіменка, 20 мільёнаў чалавек. Гэта амаль кожны 7-ы жыхар краіны. У 1998 году ўжываньне ў год чыстага алькаголю на душу насельніцтва ў Расеі перавысіла 15 літраў. Экспэрты САЗ лічаць, што перавышэньне дадзенага паказчыку вышэй 8 літраў ужо пагражае нацыі і яе генафонду. З 1992 па 1997 гг. колькасьць насельніцтва Расеі скарацілася (без уліку міграцыі) на 4,3 мільёны чалавек, гэта значыць штогод насельніцтва Расеі памяншаецца амаль на 1 мільён. Ужо зараз у Расеі ў выніку п'яных зачацьцяў 17% нованароджаных - дэбілы. Алькаголь вінаваты ў сьмерці загінуўшых пацыентаў ва ўзроставай групе 30 - 40 гадоў. Па паказчыках сярэдняй працягласьці жыцьця мужчыны Расеі знаходзяцца на 135-м, жанчыны на 130-м месцы ў сьвеце. Алькагольныя псыхозы за апошнія 10 гадоў узрасьлі ў 5 разоў. У Расеі 40% загінуўшых ад няшчасных выпадкаў нахадзіліся ў стане алькагольнага ап'яненьня. Нараджальнасьць у Расеі зьніжаецца з канца 1920 года, асабліва паскоранае паніжэньне адзначаецца з 1988 года (на ўсіх тэрыторыях краіны). Амаль палова мужчын і траціна жанчын працаздольнага веку ў Расеі пакутуюць ад празьмернага спажываньня алькаголю. І гэта пры тым, што ў краіне ўлічваецца толькі кожны 9-ы алькаголік. Прыбытак крымінальных структур у алькагольным бізнэсе дасягае больш 1 трыльёна рублёў у месяц.

96% прылучаюцца да алькаголю ў Расеі ў веку да 15 гадоў, каля 1/3 да 10 гадоў. Лік сьмяротных выпадкаў ад спажываньня алькаголю ў 1996 году ў Расіі склаў 352 000. Прыкладам, у ЗША толькі 200 - 400. У 1997 годзе ў Расеі было затрымана на вуліцах і ў грамадзкіх месцах больш 4,5 млн. п'яных асоб, сваім выглядам і паводзінамі абраджаючых чалавечую годнасьць навакольных. "У Расеі пакуль наогул няма ніякай алькагольнай палітыкі, і дзяржава згубіла кантроль за сытуацыяй".

Дадзеныя па Беларусі

Продаж алькаголю ў Беларусі з 1990 па 2005 гг. узрос на 63%, у то час як, па дадзеных статыстыкі, чыньнікам 30% сьмерцяў зьяўляецца менавіта ён.

Цяперашняя дэмаграфічная сытуацыя ў Беларусі, па адзнацы экспэртаў, характарызуецца высокім узроўнем сьмяротнасьці насельніцтва, у першую чаргу, сярод працаздольнай яго часткі. Асаблівасьцю працэсу дэпапуляцыі насельніцтва ў нашай краіне зьяўляецца адначасовае паніжэньне нараджальнасьці і павелічэньне сьмяротнасьці. Так, у 2005 годзе лік памерлых перавысіў лік народжаных на 51,5 тысяч чалавек. Каэфіцыент дэпапуляцыі склаў 1,57 пры лімітавадапушчальным значэньні 1,0.

Пры гэтым адзначаецца зьверхсьмяротнасьць мужчынскага насельніцтва. Сьмяротнасьць сельскага насельніцтва ў 2,2 разы перавысіла паказчыкі гарадзкога. Скарачэньне колькасьці дзяцей і падлеткаў (з 23% у 1989 годзе да 15,2% у 2006 годзе) вядзе да праблем фармаваньня працоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу краіны. У выніку - паніжэньне эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, грамадзкай прадукцыйнасьці працы, павелічэньне выдаткаў на сацыяльнае забесьпячэньне і страхаваньне.

Калі не прадпрымаць адмысловых мераў, па прагнозах экспэртаў, колькасьць працаздольнага насельніцтва да 2010 годзе значна скароціцца і складзе 5,9 мільёнаў чалавек, а яшчэ праз 10 гадоў - 5,2 мільёны. Паралельна лік пэнсіянэраў вырасьце да 2,1 млн. і 2,3 млн. чалавек адпаведна.

Раней на Беларусі на сто алькаголікаў мужчын прыходзілася адна жанчына алькаголік, сёньня на сто алькаголікаў мужчын прыходзіцца сорак жанчын.