Ад 60 да 90 адсоткаў злачынстваў зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане


Сярод тых бед, што нясуць наркотыкі, і асабліва алькаголь, трэба асоба падкрэсьліць рост злачынстваў. Даўно лепшыя розумы чалавецтва, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя, а таксама статыстычныя дадзеныя пацьвердзілі, што ад 60 да 90% злачынстваў зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане. Пры гэтым заўзятыя алькаголікі зьдзяйсьняюць злачынствы не так часта. Значна часьцей іх зьдзяйсьняюць пітушчыя "умерана". "Выпіць для адвагі", так звычайна гавораць ідучыя на зьдзяйсьненьне цёмных спраў. Насамрэч п'юць часьцей не для адвагі, а для заглушэньня сумленьня, гонару, сораму. Як пісаў Л.Н.Талстой: "Чалавеку сорамна выкрасьці, забіць, або зрабіць нейкі нявартага чалавека ўчынак, а ён выпіў віна, і яму ня сорамна. Выпіўшы, ён "адважна" ідзе на любую брудную справу, на злачынства, на забойства".

Гэтым карыстаюцца тыя, хто жадае, каб іншы зрабіў не дазволены ўчынак. Для гэтага, ён гэтага чалавека напоіць і той ідзе на любы брудны ўчынак, на які, быўшы цьвярозым, ён бы не пайшоў. Па меркаваньню шматлікіх навукоўцаў, спыненьне вытворчасьці і продажу алькаголю, працьверажэньне грамадзтва, дазволіць зачыніць дзевяць дзесятых вязьніц. Колькасьць п'яніц з 1948 да 2000 года ўзрасла ў 14 разоў. Адпаведна расла і колькасьць п'яных злачынстваў і злачынцаў у турмах. Аднак рэдкі ўрад ідзе на гэта. Бо "п'яным народам лягчэй кіраваць". Ды і шматлікія з тых, хто кіруе краінай, мае наўпроставае або ўскоснае дачыненьне да алькагольнай вытворчасьці, атрымліваючы ад яе немалыя адсоткі. Інакш цяжка растлумачыць, чаму ніхто ва ўрадзе нават не паднімае пытаньне аб цьвярозасьці. Мала таго, урад строга глядзіць за тым, каб сродкі масавай інфармацыі не прапусьцілі б што-небудзь, што падніме народ на цьвярозасьць.

Вядома, што травеньская пастанова ўрада СССР 1985 года на працягу двух гадоў прывяла да рэзкага паляпшэньня ўсіх дэмаграфічных паказчыкаў і не прывяла да поўнага працьверажэньня народа толькі таму, што друк і сродкі масавай інфармацыі не падтрымалі гэтае патрыятычнае рашэньне. Як толькі алькагольныя вытворцы перамаглі і барацьба за цьвярозасьць ізноў апынулася ў загоне - на сцэну ізноў выплыла "культура" вінапіцьця. Пачаўся алькагольны вэрхал, які за апошнія гады зьвёў ў дол дзесяткі, а можа быць і сотні тысяч тых, хто так лёгка "дзяўбнуў" на ашалелую рэкляму сьпірту і тытуню.

П'янства, як нішто іншае спрыяе і правакуе злачынствы. Нараўне са згубай людзей ад алькаголю, усё ярчэй разгаралася полымя самых жудасных злачынстваў з жахлівымі забойствамі ні ў чым ня вінаватых людзей. Урад выдае ўказы, нібы для барацьбы са злачыннасьцю, пакідаючы п'янства ў краіне не кранутым. Для немаўля ясна, што пры такім разгуле алькагольнага бязьмежжа, злачыннасьць будзе нарастаць, колькі б Указаў і Загадаў не выдавалася. У цяперашні час трэба разумець, што пры сучасным узроўні спажываньня алькаголю злачыннасьць не ўтаймаваць, ні тым больш прыпыніць, немагчыма.

Першым крокам у барацьбе са злачыннасьцю павінна быць працьверажэньне народа. Досьвед Расеі 1914 года паказаў, што ўжо праз 3-4 тыдні пасьля ўступленьня ў дзейнасьць сухога закону "спусьцелі турмы, вызваліліся пастарункавыя камэры, хуліганства, як рукой зьняло".

Калі 60-90% злачынстваў зьдзяйсьняецца людзьмі, якія знаходзіліся ў нецьвярозым стане, то толькі адно спыненьне вытворчасьці і спажываньня алькаголю у шмат разоў зьнізіць злачыннасьць і створыць умовы для нармалёвай барацьбы са злачынствамі.