Што ж дала барацьба за цьвярозасьць, пачатая ў траўні 1985 года?


Зьвернемся да лічбаў і фактаў. За адзін год актыўнай барацьбы зь небясьпечным ворагам, якім зьяўляецца п’янства, адзначалася значнае паніжэньне сьмяротнасьці (з 10,6 на тысячу ў 1985 г. да 9,7 на тысячу ў 1986) ад няшчасных выпадкаў, атручваньняў і траўм; агульная сума страт працоўнага часу з-за прагулаў, асноўным чыньнікам якіх было п'янства, скарацілася на 34% у прамысловасьці і на 36% у будаўніцтве.

Лік нованароджаных у СССР у адносна ацьверазелым 1986 годзе склаў 5,5 мільёнаў чалавек - ён ўпершыню апынуўся гэткім высокім за апошнія 46 гадоў. Колькасьць насельніцтва павялічылася на 2,9 мільёнаў чалавек - такога прыросту не было за апошнія 22 гады. Упершыню за мінулае дзесяцігодзьдзе працягласьць жыцьця ўзрасла да 69 гадоў. Прыкладна на 8% паменшылася дзель саслабелых дзяцей сярод нованароджаных. Тэмпы прыросту нацыянальнага прыбытку і прадукцыйнасьці працы павялічыліся на 1%, амаль на чвэрць зьнізілася агульная злачыннасьць, а па цяжкіх злачынствах - на траціну. З чэрвеня 1985 года ўпершыню за доўгі тэрмін паменшылася больш чым на 100 000 колькасьць сьмерцяў па чыньніку сардэчна-сасудавых захворваньняў. Мэдыкі лічаць, што гэта вынік скарачэньня спажываньня віна-гарэлкавых вырабаў . Усе гэтыя дасягненьні зьдзейсьніліся практычна за другую палову 1985 і 1986 гг. У першую палову 1987 года ўсе дэмаграфічныя паказчыкі працягвалі паляпшацца, але да канца года дадатныя зрухі прыпыніліся, а затым ізноў пачалося пагаршэньне. Гэта наўпрост зьвязана з павелічэньнем продажу вінна-гарэлкавых вырабаў і ажыўленьнем прапаганды "культурнага" вінапіцьця. Відавочна, што нават не забарона, а толькі скарачэньне продажу сьпіртных напояў зь першых жа месяцаў дабратворна адбілася на жыцьці грамадзтва.

Вынікі абмежаваньня. Камісія Савета Міністраў СССР, у якую ўваходзілі акадэмік АН СССР Г. Марчук, акадэмік АМН СССР Н. Блахін і акадэмік АПН СССР М. Кандракоў:

"… П'янства стала сур'ёзнай перашкодай на шляху падвышэньня культурнага ўзроўню і здароўя людзей, росту прадукцыйнасьці працы, умацаваньня працоўнай дысцыпліны і барацьбы са злачыннасьцю…"

"… асноўным чыньнікам п'янства зьяўляецца значны рост вытворчасьці і спажываньні алькагольных вырабаў…"

"… Выбарковае абсьледаваньне буйных прамысловых прадпрыемстваў паказала, што каля 40% працоўных-мужчын сыстэматычна марнатравяць алькаголем…"

"… Істотна нарастае п'янства сярод жанчын, падлеткаў і моладзі, а працэс прывыканьня да алькаголю ў жанчын і падлеткаў адбываецца ў 3 - 4 разы хутчэй, чым у мужчын… У мэдыцынскія выцьвярэзьнікі трапляюць штогод 8 мільёнаў чалавек…"

"… Працягласьць жыцьця алькаголікаў на 15 - 20 гадоў менш сярэдняй працягласьці жыцьця насельніцтва… У Пскоўскай вобласьці за 1969 - 1979 гг. сярэдні век надыходу сьмерці насельніцтва 62,1 года, а ў алькаголікаў - 45,8 годоў…"

"… У Маскве… асноўным чыньнікам сьмерці ў працаздольным веку зьяўляецца траўма і атручваньне, якія ў 80% выпадкаў зьвязаныя з ужываньнем алькаголю. 60% мужчын, ужывалых алькаголь, памірае ў веку да 50 гадоў…"

"… Штогод у краіне ад атручваньня алькаголем гіне 40 тысяч чалавек… Больш паловы ўсіх дарожна-транспартных здарэньняў непасрэдна зьвязана з ужываньнем алькаголю…"

"…66% усіх крадзяжоў, 80% рабаваньняў, больш паловы цяжкіх злачынстваў зьдзяйсьняецца ў стане алькагольнага ап'яненьня…"

"… Эканамічныя страты, зьвязаныя са спажываньнем алькаголю, у 2 - 3 разы перавышаюць прыбыткі ад розьнічнай рэалізацыі алькагольных вырабаў".